Супраца
Мы ўпэўнены, што выпадковых знаёмстваў не бывае і адкрыты да розных прапаноў, калабарацый і плённай супрацы.
Я мастак, ілюстратар
На сённяшні дзень мы развіваем кірункі: календары, паштоўкі, кнігі і іншая друкаваная прадукцыя. Дасылайце партфоліа, ідэі і кароткае bio – вернемся з прапановай фармату і ўмовамі.
Я дызайнер / вёрстальнік
Мы распрацоўваем прынты для саколак, экаторбаў, ствараем календары, кнігі і іншую друкаваную прадукцыю. Адпраўляйце нам сваё партфоліа і дзяліцеся ідэямі – мы будзем радыя супрацы.
Я рамеснік
Калі вы ствараеце вырабы ручное працы ці маеце ідэі для стварэння чагосьці новага, мы будзем радыя прапанаваць месца ў нашым каталогу ці дапамогу ў рэалізацыі вашае задумы.
У мяне крама
Мы адкрытыя да супрацы з аптовымі пакупнікамі на спецыяльных умовах.
У мяне ёсць ідэя
Калі вы маеце цікавую ідэю – напішыце нам, ажыццявім яе разам.
Абмяркуем!
Раскажыце нам коратка, хто вы і што прапануеце. Мы адкажам вам хуткім часам.